Паветраная прастора над Віленскім аэрапортам была закрыта з 21:46 да 23:35 з-за выяўленых навігацыйных метак, якія нагадваюць метэазонды з кантрабандай. Пасля 22:00 палёты былі адноўлены, піша Delfi.
Гэта не першы падобны выпадак — у лістападзе і снежні 2025 года аэрапорт Вільнюса неаднаразова закрываўся па той жа прычыне. Напрыканцы 2025 года ўрад Літвы абвясціў рэжым надзвычайнай сітуацыі па ўсёй краіне з-за паветранай кантрабанды, а ў кастрычніку была закрыта мяжа з Беларуссю.
Актуальная інфармацыя пра змены ў раскладзе даступная на сайце vilnius-airport.lt, авіякампаніі таксама паведамляюць пасажырам непасрэдна.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
