Віктар Лукашэнка падзякаваў МАК за дазвол праводзіць спаборніцтвы ў Беларусі

Навіны
Президент Национального олимпийского комитета Республики Беларусь Виктор Лукашенко. Фото: noc.by

(абноўлена) Прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі Віктар Лукашэнка падзякаваў МАК і яго прэзідэнтцы Кірсці Ковентры за зняцце забароны на правядзенне міжнародных спаборніцтваў у Беларусі і зняцце абмежаванняў з маладых спартсменаў. Допіс з падзякай некалькі хвілін правісеў у афіцыйным тэлеграм-канале НАК, але пасля быў выдалены.

Лукашэнка лічыць, што рашэнне МАК палепшыць становішча беларусскіх спартсменаў.

«Безумоўна, гэта рашэнне вельмі важнае і пазітыўнае. Гэта першае афіцыйнае рашэнне Выканкама МАК з 2023 года, якое істотна паляпшае становішча беларускіх спартсменаў, здымаючы ўсе абмежаванні з юных атлетаў. Нашым маладым спартсменам зноў дазволена спаборнічаць у камандных і гульнявых відах спорту, а што асабліва важна — з беларускім сцягам і гімнам. Вядома, каб рашэнне ўступіла ў сілу, неабходна, каб яго імплементавалі ўсе міжнародныя федэрацыі, што, відавочна, зойме пэўны час», — гаворыцца ў заяве.

Кіраўнік НАК звярнуў асаблівую ўвагу на дазвол праводзіць спаборніцтвы ў Беларусі.

«Асабліва хачу адзначыць пункт аб зняцці забароны на правядзенне ў Беларусі міжнародных спартыўных мерапрыемстваў, што адкрывае вялікія магчымасці і перспектывы для пашырэння міжнароднага супрацоўніцтва», — заявіў ён.

Віктар Лукашэнка адзначыў, што абодва рашэнні МАК з’яўляюцца прамежкавымі. Ён заявіў, што пазіцыя афіцыйнага Мінска «спачатку была абсалютна правільнай», і выказаў задавальненне, што МАК яе падтрымаў.

Прэзідэнт НАК заявіў, што праца па зняцці спартыўных санкцый будзе працягнута, і адзначыў ролю прэзідэнткі МАК Кірсці Ковентры ў прыняцці рашэнняў.

«Мы дзякуем Выканкаму МАК за ўзважанае і бесстаронняе рашэнне, у аснову якога ляглі фундаментальныя прынцыпы алімпізму. У афіцыйнай заяве асаблівая ўвага была нададзена тэзісу пра палітычную нейтральнасць Алімпійскага руху. Бачым у гэтым вялікую заслугу прэзідэнткі МАК Кірсці Ковентры, мэтай якой, як нам бачыцца, не толькі на словах, але і на справе, з’яўляецца аб’яднанне свету праз спорт», — гаворыцца ў заяве.

Нагадаем, 11 снежня МАК рэкамендаваў міжнародным федэрацыям не абмяжоўваць маладых спартсменаў з расійскім або беларускім пашпартам у доступе да міжнародных юнацкіх спаборніцтваў, як у індывідуальных, так і ў камандных відах спорту. Таксама МАК зняў забарону на правядзенне міжнародных спаборніцтваў у Беларусі.

дапоўнена

У 15:15 допіс зноў з’явіўся ў канале НАК.

Віктар Лукашэнка падзякаваў МАК за дазвол праводзіць спаборніцтвы ў Беларусі

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны