Упраўленне ДФР Камітэта дзяржаўнага кантролю па Брэсцкай вобласці раскрыла факты карупцыі ў сістэме водаправоднай гаспадаркі.
Хабары перадаваліся прадстаўнікам дзяржпрадпрыемстваў за выбар кампаніі-пастаўшчыка імпартнага помпавага абсталявання і камплектуючых, а таксама своечасовую аплату за іх.
Пры атрыманні хабару ў 5 тыс. еўра з доказамі быў затрыманы прадстаўнік брэсцкай арганізацыі. Пазней былі ўстаноўлены яшчэ 11 эпізодаў атрымання ім хабараў. Акрамя таго, былі выяўлены факты подкупу яшчэ 6 прадстаўнікоў раённых арганізацый у Брэсцкай і Мінскай абласцях.
“Дырэктар гэтай прыватнай кампаніі ўзгадняў спіс дзяржаўных прадпрыемстваў з указаннем канкрэтных сум хабараў для іх службовых асоб. Зыходзячы з гэтага спісу, ён абнаяўліваў частку атрымліваемых дывідэндаў і праз сваіх падначаленых перадаваў грошы службовым асобам дзяржаўных прадпрыемстваў”, – расказалі ў КДК.
Агульная сума хабараў склала больш за 80 тыс. рублёў. Узбуджана 7 крымінальных спраў.
