Уступіў у сілу закон аб штрафах за прапаганду гомасексуальных адносін, змены полу, бяздзетнасці, педафіліі

Галоўнае
Фото: pravo.by

Сёння ўступіў у сілу закон №138-З ад 15 красавіка, якім былі ўнесены змены ў Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях.

З 19 чэрвеня ў Беларусі пачынае дзейнічаць арт. 19.16 КаАП «Прапаганда гомасексуальных адносін, змены полу, бяздзетнасці, педафіліі».

«Распаўсюджванне ў любой форме інфармацыі з мэтай фарміравання ў грамадзян уяўленняў аб прывабнасці гомасексуальных адносін, змены полу, бяздзетнасці або аб прызнанні педафіліі дапушчальнай — цягне накладанне штрафу ў памеры да 20 базавых велічынь, на індывідуальнага прадпрымальніка — да 100 базавых велічынь, а на юрыдычную асобу — ад 100 да 150 базавых велічынь», — гаворыцца ў артыкуле.

Калі названыя дзеянні пацягнулі азнаямленне з такой інфармацыяй непаўналетняга, то штраф складзе ад 20 да 35 БВ, таксама парушальніку могуць быць прызначаны грамадскія работы або адміністрацыйны арышт, для ІП штраф павялічыцца да 100–150 БВ, а для юрыдычнай асобы — да 150–200 БВ.

Таксама закон прадугледжвае адказнасць для мабільных аператараў за няякасную сувязь.

Акрамя таго, уведзены штрафы за парушэнне парадку ўтрымання ў хатніх умовах жывёл-кампаньёнаў, жорсткае абыходжанне з жывёламі, парушэнне парадку ажыццяўлення аперацый з токенамі, парушэнне забарон на вываз або ўвоз тавараў пры ажыццяўленні знешнегандлёвай дзейнасці і інш.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.