«Воўчыя норы» ўзначаліў афіцэр з калоніі ў Навасадах

Навіны
Дмитрий Нестерович. Источник фото: t.me/MAYDAYMog

Начальнікам папраўчай калоніі №22 у Івацэвічах з 1 верасня прызначаны Дзмітрый Несцяровіч, паведамляе Mayday.Team. Раней ён займаў пасаду намесніка начальніка па папраўчым працэсе ў ПК-14 строгага рэжыму, размешчанай у вёсцы Навасады Барысаўскага раёна.

Несцяровіч служыў у званні падпалкоўніка ўнутранай службы. На папярэднім месцы працы ён курыраваў дыстанцыйныя багаслоўскія курсы для зняволеных і відэаканферэнцыі паміж асуджанымі і іх дзецьмі. Праект, у рамках якога зняволеныя чыталі дзецям кнігі, рэалізоўваўся сумесна з Барысаўскай бібліятэкай.

Таксама Несцяровіч арганізоўваў відэастрымы для школьнікаў, падчас якіх асуджаныя за нарказлачынствы расказвалі падлеткам пра наступствы ўжывання наркотыкаў.

Папярэдні начальнік ПК-22 Віктар Свірыд 24 ліпеня выйшаў на пенсію пасля дасягнення 50-гадовага ўзросту. Да прызначэння Несцяровіча абавязкі кіраўніка калоніі часова выконваў яго намеснік Аляксандр Шэлест, аднак зацверджаны на гэтай пасадзе ён не быў.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.