У дачыненні да яшчэ аднаго беларуса пачалі спецвытворчасць па пяці артыкулах
Рэдакцыя Reform.news · 4 верасня 2026, 16:09
https://reform.news/be/u-dachynenni-da-jashchje-adnago-belarusa-pachali-specvytvorchasc-pa-pjaci-artykulah/Следчы камітэт Беларусі паведаміў пра пачатак спецыяльнай вытворчасці ў дачыненні да 34-гадовага Андрэя Заянчкоўскага.
Ён абвінавачваецца па ч. 1 арт. 130 (распальванне варожасці або варажнечы), ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх), ч. 2 арт. 367 (паклёп у дачыненні да Лукашэнкі), ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі), арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэкса Беларусі.
Заянчкоўскаму прапануюць з’явіцца ва Упраўленне Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці.
