Беларускія цыгарэты спрабавалі правезці ў Польшчу ў даху вагона
Рэдакцыя Reform.news · 4 верасня 2026, 16:29
https://reform.news/be/belaruskija-cygarjety-sprabavali-pravezci-polshchu-dahu-vagona/Польскія мытнікі знайшлі чарговую партыю беларускіх кантрабандных цыгарэт.
Цыгарэты былі схаваныя ў дахах двух пустых вагонаў грузавога цягніка, які ехаў з Брэста. Мытнікі канфіскавалі больш за 5000 пачкаў цыгарэт. Іх кошт ацэньваецца ў больш як 100 тысяч злотых, паведамляе Люблінскае мытна-падатковае ўпраўленне.

