У вёсцы пад Лоевам упаў дрон — «Флагшток»

Армія
"Герань-2", или Shahed 136. Иллюстративное фото

Днямі ў адной з вёсак на поўдзень ад Лоева, каля мяжы з Украінай, у агарод мясцовага жыхара ўпаў беспілотнік. Паводле інфармацыі «Флагштока», дрон быў расійскім, ён не выбухнуў пры падзенні.

Беспілотнік вывезлі спецыяльныя службы. Дакладны час і месца інцыдэнту невядомыя.

Увечары 25 сакавіка Украіна абвясціла паветраную трывогу на мяжы з Беларуссю з-за лятальнага апарата ў раёне Брагіна. Як высветлілася пазней, у гэтым раёне знаходзіўся не расійскі беспілотнік, а беларускі верталёт Мі-24, які патруляваў мяжу.

24 сакавіка, пры расійскім удары па Украіне, некалькі расійскіх беспілотнікаў заляцелі ў паветраную прастору Беларусі.

🔥 Падтрымайце Reform.news донатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.