У Вільні абмеркавалі падтрымку беларускіх ініцыятыў і грамадзянскай супольнасці з прадстаўнікамі Італіі

Навіны
Фото: t.me/tsikhanouskaya

У Офісе Святланы Ціханоўскай у Вільні 18 чэрвеня адбылася сустрэча прадстаўнікоў беларускіх дэмакратычных і грамадзянскіх арганізацый з дырэктарам па Усходняй Еўропе МЗС Італіі Эмануэле дэ Майгрэ. Сустрэчу арганізаваў і правёў дырэктар віленскага Офіса Дзяніс Кучынскі.

У сустрэчы таксама ўдзельнічалі прадстаўнікі Беларускай рады культуры, Беларускай асацыяцыі журналістаў, праваабарончага цэнтра «Вясна», фонду «Краіна для жыцця» і былы палітвязень Павел Севярынец.

Як паведамілі ў Офісе, бакі абмеркавалі падтрымку палітвязняў і іх сем’яў, захаванне незалежных медыя, культуры і праваабарончай дзейнасці, а таксама ролю Італіі ў падтрымцы дэмакратычнай Беларусі і практычную дапамогу беларусам за мяжой. Асобна абмяркоўваліся пытанні візавай падтрымкі. Кучынскі адзначыў, што за апошні год Італія істотна павялічыла колькасць выдадзеных беларусам віз, у тым ліку доўгатэрміновых, і стала лідарам сярод краін ЕС па гэтым паказчыку.

Асаблівая ўвага была нададзена падтрымцы палітвязняў і іх сем’яў, захаванню незалежных медыя, культуры і праваабарончай дзейнасці.

Сустрэча стала працягам кантактаў Святланы Ціханоўскай з кіраўніцтвам Італіі, уключаючы сустрэчы з прэзідэнтам Серджо Матарэлам, прэм’ер-міністрам Джорджай Мелоні і міністрам замежных спраў Антоніа Таяні.

«Для нас важна, каб галасы беларусаў гучалі непасрэдна ў еўрапейскіх сталіцах і каб нашы партнёры маглі чуць не толькі палітыкаў, але і прадстаўнікоў культуры, медыя, праваабарончай супольнасці, а таксама людзей, якія прайшлі праз палітычныя рэпрэсіі. Менавіта так фарміруецца разуменне рэальнай сітуацыі ў Беларусі», — сказаў Кучынскі, падзякаваўшы Італіі за прынцыповую падтрымку беларусаў і за тое, што пытанне Беларусі застаецца ў еўрапейскім парадку дня.

У Вільні абмеркавалі падтрымку беларускіх ініцыятыў і грамадзянскай супольнасці з прадстаўнікамі Італіі
Фота: t.me/tsikhanouskaya
У Вільні абмеркавалі падтрымку беларускіх ініцыятыў і грамадзянскай супольнасці з прадстаўнікамі Італіі
Фота: t.me/tsikhanouskaya
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.