Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл здзейсніць візіт у Беларусь 20–22 чэрвеня. 20 чэрвеня ён прыбудзе ў Брэст, а 21 чэрвеня, у дзень Сабора беларускіх святых, здзейсніць літургію ў гарадскім Васкрасенскім саборы.
Раніцай 22 чэрвеня патрыярх возьме ўдзел у жалобным мітынгу на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой», прымеркаваным да 85-й гадавіны пачатку Вялікай Айчыннай вайны, паведамляе прэс-служба Беларускай праваслаўнай царквы.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!