Мінздароўя расказала пра стан пацярпелых у Бранскай вобласці

Стан пацярпелых у выніку атакі на беларускі аўтобус на Браншчыне застаецца стабільным. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя.

Як піша БелТА, дзеці правялі ноч спакойна. Адзін з пацярпелых, які знаходзіцца ў цяжкім стане, застаецца ў аддзяленні анестэзіялогіі і рэанімацыі. Плануецца, што сёння яго прааперуе мультыдысцыплінарная брыгада, у склад якой увойдуць дзіцячыя хірургі, ЛОР, сківічна-тварны хірург, траўматолагі, афтальмолаг.

Дарослы пацыент таксама стабільны. Яго стан сярэдняй цяжкасці. Не выключана, што ўжо сёння яго перавядуць з рэанімацыі ў аддзяленне.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.