Для беларускіх мастакоў абвешчаны open call на ўдзел у варшаўскай выставе, прысвечанай нябачным гісторыям

Культура
Старамейскі дом культуры, у якім месціцца галерэя «Promocyjna». Фота: warszawa.eska.pl

Мастакоў беларускага паходжання запрашаюць прыняць удзел у выставе, якая адбудзецца ў верасні ў галерэі «Promocyjna» Варшаўскага Дома культуры «Staromiejski».

Выстава будзе прысвечана прыхаваным асабістым гісторыям, а таксама індывідуальным і калектыўным досведам, якія часта застаюцца нябачнымі або непрамоўленымі. Тэма адкрытая для розных інтэрпрэтацый: кожны можа прапанаваць уласнае разуменне таго, што можа азначаць «схаваны наратыў» і як ён можа праяўляцца ў мастацкай практыцы.

Заяўкі прымаюць да 30 чэрвеня тут.

Для беларускіх мастакоў абвешчаны open call на ўдзел у варшаўскай выставе, прысвечанай нябачным гісторыям

Куратарка выставы: Саша Вялічка.

Усе пытанні можна накіроўваць Каі Вербаноўскай: [email protected]

Праект суфінансуецца Цэнтрам Мерашэўскага.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.