У Варшаве адкрыецца кнігарня фонду «Камунікат»

Культура
Заснавальнік Фонду «Камунікат» Яраслаў Іванюк на Варшаўскім кніжным кірмашы. Фота: reform.news

У Цэнтры Беларускай Салідарнасці з’явіцца новая прастора беларускай кнігі — кнігарня, створаная ў партнёрстве з Фондам «Камунікат», адным з ключавых незалежных выдавецкіх і культурных праектаў, якія займаюцца захаваннем і распаўсюдам беларускай літаратуры.

Адкрыццё кнігарні пройдзе 29 красавіка ў 17:30. Гасцямі мерапрыемства будуць пісьменнік Уладзімір Арлоў, заснавальнік Фонду «Камунікат» Яраслаў Іванюк, а таксама прадстаўнікі іншых выдавецтваў.

У вечар адкрыцця наведнікаў чакае:

  • сустрэча з аўтарамі, выдаўцамі і прадстаўнікамі незалежных выдавецтваў;
  • размовы пра беларускую літаратуру, кніжную культуру і сучасныя тэксты;
  • магчымасць наўпрост пазнаёміцца з тымі, хто стварае і выдае беларускія кнігі.

«Імёны Свабоды» Уладзіміра Арлова, «Зэкамерон» Максіма Знака, «Ліквідацыю» Васіля Быкава — гэтыя і многія іншыя кнігі ўжо зусім хутка можна будзе набыць у Варшаве ў ЦБС.

Адкрыццё: 29 красавіка а 17:30

Уваход вольны.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.