У Смалявіцкім раёне 7 гадоў незаконна здабывалі карысныя выкапні. Узбуджаная крымінальная справа

Навіны
Фото: unsplash.com

Генпракуратура ўзбудзіла крымінальную справу аб парушэнні правілаў аховы нетраў, якое пацягнула прычыненне шкоды ў асабліва буйным памеры (арт. 271 КК).

Паводле матэрыялаў справы, з 2019 года па сакавік 2026 года службовыя асобы прыватнай арганізацыі самавольна здабылі больш за 410 кубаметраў карысных выкапняў з радовішчаў пяскоў у Смалявіцкім раёне. Шкода навакольнаму асяроддзю ацэненая больш чым у 55 млн рублёў.

Крымінальная справа накіраваная ў Следчы камітэт.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.