У Расіі чакаюць хуткага візіту Уіткафа і Кушнера

Навіны
Стивен Уиткофф и Джаред Кушнер. Скриншот видео

У Расіі чакаюць хуткага візіту спецпасланніка прэзідэнта ЗША Стыва Уіткафа і Джарэда Кушнера. Пра гэта паведамляюць сёння расійскія СМІ са спасылкай на спецпрадстаўніка прэзідэнта РФ па інвестыцыях Кірыла Дзмітрыева і памочніка прэзідэнта Юрыя Ушакова.

Мэты візіту не раскрываюцца. Уіткаф і Кушнер выступаюць перамоўшчыкамі з боку ЗША як па двухбаковых пытаннях адносін з РФ, так і ў рамках спроб Вашынгтона спыніць расійска-ўкраінскую вайну.

Раней прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі казаў, што Уіткаф і Кушнер могуць спачатку наведаць Кіеў, а затым Маскву, каб аднавіць перамоўны працэс, які быў пастаўлены на паўзу пасля пачатку аперацыі супраць Ірана.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.