Польскае ўпраўленне сацыяльнага страхавання (ZUS) апублікавала звесткі аб застрахаваных замежніках па стане на канец лістапада 2025 года. Колькасць беларусаў працягвае расці.
У польскай сістэме сацстрахавання на канец лістапада налічвалася 139 024 грамадзяніна Беларусі. У параўнанні з кастрычнікам колькасць нашых суайчыннікаў вырасла на 580 чалавек. У верасні–кастрычніку таксама адзначалася павелічэнне колькасці беларусаў, зарэгістраваных у ZUS.
Усяго ж у ZUS на канец лістапада было зарэгістравана 1,295 млн замежнікаў. Агульная колькасць застрахаваных замежнікаў вырасла ў параўнанні з кастрычнікам на 10 тыс. чалавек.
Найбольш шматлікай групай замежнікаў, якія працуюць у Польшчы, застаюцца грамадзяне Украіны. У ZUS было зарэгістравана амаль 862 тыс. чалавек (+8 тыс. да жніўня). Беларусы знаходзяцца на другім месцы. Трэцяе — у грамадзян Грузіі — амаль 26,2 тыс. чалавек.
