У Польшчы прайшоў фестываль беларускай традыцыі SONCAHRAJ – фотафакт

Культура
Фестываль SONCAHRAJ. Фота: Аляксандр Васылюк

Фестываль SONCAHRAJ традыцыйна адбыўся на Беласточчыне ў дзвюх лакацыях. Ён пачаўся 12 чэрвеня на рынку Касцюшкі ў Беластоку.

У Польшчы прайшоў фестываль беларускай традыцыі SONCAHRAJ - фотафакт
Фестываль SONCAHRAJ. Фота: Аляксандр Васылюк

У гэты дзень выступілі жаночы спеўны гурт BARVY (Гданьск), мужчынскі гурт KASARY (Варшава), танцавальны гурт дзяцей і моладзі PADLASKI WIANOK (Беласток).

У Польшчы прайшоў фестываль беларускай традыцыі SONCAHRAJ - фотафакт
Фестываль SONCAHRAJ. Фота: Аляксандр Васылюк

13 чэрвеня свята працягнулася ў вёсцы Вілюкі (гміна Дубічы-Цэркеўне). Сярод запрошаных гасцей былі BARVY (Гданьск), KASARY (Варшава), студыя фальклору падляшскіх беларусаў ŻEMERWA (Студзіводы).

У Польшчы прайшоў фестываль беларускай традыцыі SONCAHRAJ - фотафакт

У Польшчы прайшоў фестываль беларускай традыцыі SONCAHRAJ - фотафакт

У Польшчы прайшоў фестываль беларускай традыцыі SONCAHRAJ - фотафакт
Фестываль SONCAHRAJ. Фота: Аляксандр Васылюк

У праграме фэсту – жывая інструментальная музыка, традыцыйныя спевы і супольны спеўны сход, а таксама – танцавальныя варштаты ды патанцоўкі.

У Польшчы прайшоў фестываль беларускай традыцыі SONCAHRAJ - фотафакт

У Польшчы прайшоў фестываль беларускай традыцыі SONCAHRAJ - фотафакт

У Польшчы прайшоў фестываль беларускай традыцыі SONCAHRAJ - фотафакт

У Польшчы прайшоў фестываль беларускай традыцыі SONCAHRAJ - фотафакт
Фестываль SONCAHRAJ. Фота: Аляксандр Васылюк

Фестываль беларускай традыцыі SONCAHRAJ прэзентуе аўтэнтычныя беларускія гурты, а таксама розныя актыўнасці — традыцыйныя беларускія танцы і супольныя спевы. Ён ствараўся фондам TUTAKA з адмысловай мэтай — развіваць сапраўдную, несцэнічную беларускую культуру.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.