Савет міністраў пастановай №127 ад 19 сакавіка прызначыў намесніка пастаяннага прадстаўніка Беларусі пры ААН. Дакумент сёння апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Намеснікам пастаяннага прадстаўніка прызначаны Аляксей Панфёраў.
Нагадаем, з 2017 года пастаянным прадстаўніком краіны пры ААН з’яўляецца Валянцін Рыбакоў. Зараз ён таксама адыгрывае важную ролю ў перамовах паміж Аляксандрам Лукашэнкам і ЗША.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
