Праваабарончаму цэнтру “Вясна” стала вядома, што ў недабудаваным цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў у Сцяпянцы ўжо ўтрымліваюцца асуджаныя паводле адміністрацыйных артыкулаў.
Нагадаем, нядаўна паведамлялася, што на месцы былога ваеннага гарадка ў Сцяпянцы будуюць новы комплекс для Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў. Рэканструкцыя будынка пад размяшчэнне ЦІП вядзецца з верасня 2025 года.
Раней на гэтым месцы знаходзілася казарма асобнага навучальнага батальёна сувязі ВПС, пабудаваная ў канцы 1960-х гадоў. Пасля расфармавання воінскай часткі ў 1997 годзе будынак працяглы час не выкарыстоўваўся.
Адначасова ў будынку дзеючага ЦІП у 1-м завулку Акрэсціна з 2 сакавіка па 30 чэрвеня 2026 года запланаваны «бягучы рамонт».
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
