Увечары 25 жніўня ў пасёлку Арэхаўск Аршанскага раёна адбыўся пажар на льнокамбінаце.
У вентыляцыйнай шахце пачала тлець льнотраста. Супрацоўнікі прадпрыемства ліквідавалі тленне пры дапамозе вогнетушыцеля. Да моманту прыбыцця пажарных прыкмет гарэння не было.
Пацярпелых няма, паведамляе МНС.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
