Дырэктар ЦРУ прыляцеў у Маскву — СМІ

Навіны
Джон Рэтклифф. Фото: facebook.com/RepRatcliffe

На ваенна-транспартным самалёце ВПС ЗША, які прызямліўся сёння ў маскоўскім аэрапорце Унукава, прыбыў дырэктар ЦРУ Джон Рэткліф, паведамляе CBS са спасылкай на крыніцы.

Візіт Рэткліфа выданне назвала «сакрэтнай паездкай для сустрэч».

Нагадаем, самалёт з бартавым нумарам RCH4555 вылецеў з Кэмп-Спрынгса, штат Мэрыленд, дзе знаходзіцца авіябаза Эндрус, і 23 жніўня прызямліўся ў Рызе. Сёння ён вылецеў з Рыгі і прыбыў у Маскву каля 10:00 па мясцовым часе. Неўзабаве пасля гэтага на вуліцах Масквы быў заўважаны картэж з амерыканскімі дыпламатычнымі нумарамі.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.