У Львове адбыўся тэракт. Загінула 23-гадовая паліцэйская

Галоўнае
Фото: t.me/UA_National_Police

У Львове адбыўся тэракт, у выніку выбухаў загінула паліцэйская і атрымалі раненні 24 чалавекі, паведамляе Нацыянальная паліцыя Украіны.

Паводле звестак ведамства, каля 00:30 на спецлінію 102 паступіла паведамленне пра пранікненне ў краму на вуліцы Данілішына. Пасля прыбыцця на месца экіпажа патрульнай паліцыі адбыўся выбух. Пазней, калі да месца выкліку прыбыў другі экіпаж, прагрымеў яшчэ адзін выбух.

Папярэдне ўстаноўлена, што спрацавалі самаробныя выбуховыя прылады. У выніку загінула 23-гадовая паліцэйская Вікторыя Шпілька. Пашкоджаны службовы аўтамабіль патрульнай паліцыі і грамадзянскі транспартны сродак.

На месцы працавалі следча-аператыўная група, выбухатэхнікі і іншыя профільныя службы. Пацярпелым аказваецца медыцынская дапамога.

Адкрыта крымінальнае вядзенне па частцы 2 артыкула 258 Крымінальнага кодэкса Украіны (тэрарыстычны акт, які пацягнуў цяжкія наступствы). Дасудовае расследаванне ажыццяўляе Служба бяспекі Украіны ў Львовскай вобласці. Праваахоўнікі ўстанаўліваюць усе абставіны здарэння і асоб, датычных да злачынства.

Пачата крымінальнае вядзенне па ч. 2 арт. 258 Крымінальнага кодэкса Украіны (тэрарыстычны акт, які пацягнуў цяжкія наступствы). Дасудовае расследаванне ажыццяўляе УСБУ ў Львовскай вобласці. Устанаўліваюцца абставіны здарэння і датычныя да здзяйснення злачынства.

У Львове адбыўся тэракт. Загінула 23-гадовая паліцэйская
Фота: t.me/UA_National_Police
У Львове адбыўся тэракт. Загінула 23-гадовая паліцэйская
Фота: t.me/UA_National_Police
У Львове адбыўся тэракт. Загінула 23-гадовая паліцэйская
Фота: t.me/UA_National_Police
У Львове адбыўся тэракт. Загінула 23-гадовая паліцэйская
Фота: t.me/UA_National_Police
У Львове адбыўся тэракт. Загінула 23-гадовая паліцэйская
Фота: t.me/UA_National_Police
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны