Казахстанскі НПЗ будзе пастаўляць бензін у Расію

Навіны
Фото: Reform.news

Казахстанскі НПЗ «Кандэнсат» будзе пастаўляць у РФ 70% бензіну і дызпаліва, якія выпускаюцца. Пра гэта заявіў міністр энергетыкі Казахстана Ерлан Аккенжэнаў.

“На сённяшні момант у нас ёсць дамоўленасць, што да 30% запатрабаваных нафтапрадуктаў: бензіну і дызеля — будзе заставацца ў Казахстане, астатняе будзе адпраўляцца ў Расію”, – цытуе міністра “Інтэрфакс”.

Ён удакладніў, што пастаўкі будуць весціся чыгуначным транспартам, таму «ўсё будзе залежаць ад прапускной здольнасці».

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.