Мантураў абяцае “Асвей” у 2027 годзе

Галоўнае
Фото: пресс-служба Лукашенко

Першы віцэ-прэм’ер расійскага ўрада Дзяніс Мантураў чакае, што доследны ўзор самалёта “Асвей” паляціць у 2027 годзе. Пра гэта ён заявіў у Мінску пасля сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам.

“Мы сёння рухаемся па тым графіку, які адкарэктаваны. У наступным годзе атрымаем доследны ўзор, які пачне лётныя выпрабаванні. Разлічваем, што да канца 2029 года скончым сертыфікацыю і гэты самалёт атрымае пуцёўку ў жыццё на рынку Беларусі, Расіі. Разлічваем і ў трэція краіны пастаўляць”, – сказаў ён, перадае БелТА.

Першапачаткова меркавалася, што доследны ўзор павінен паляцець у 2026 годзе.

Мантураў таксама адзначыў, што беларускія прадпрыемствы ўжо ўдзельнічаюць у вытворчасці расійскіх самалётаў, у прыватнасці выпускаюць кампаненты, у Мінску выконваецца афарбоўка.

Сустракаючыся сёння з Мантуравым, Лукашэнка прапанаваў абмеркаваць нейкія “непаразуменні”, якія ёсць у праекце “Асвея”.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.