Сярэдні намінальны налічаны заробак бюджэтнікаў Беларусі ў чэрвені склаў 2451 рубель да выплаты падаткаў. Ён знізіўся ў параўнанні з чэрвенем на 2,6%, або на 66,1 рубля.
Рэальны сярэдні заробак у студзені-ліпені ў бюджэтным сектары вырас на 10,6%. Такія даныя апублікаваў Белстат.
У ліпені суадносіны заробку ў бюджэтных арганізацыях і сярэдняга па краіне склалі 77,3%.
Ліпеньскі сярэдні заробак у бюджэтнікаў склаў:
- у дзяржаўным кіраванні – 4110 рублёў (+202,1 рубля да папярэдняга месяца),
- у настаўнікаў – 2738,5 рубля (-493,1 рубля),
- у выхавальнікаў дашкольнай адукацыі – 2081,5 рубля (-53,9 рубля),
- у прафесарска-выкладчыцкага складу – 3360,1 рубля (-890,5 рубля),
- у лекараў – 4634,2 рубля (+70,8 рубля),
- у сярэдняга медыцынскага персаналу – 2497,9 рубля (+14,2 рубля).
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
