“Еўропа не можа дазволіць сабе страціць ніводную краіну”. Зяленскі адказаў на віншаванне Ціханоўскай

Галоўнае
Фото: president.gov.ua

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі сёння раніцай у сетцы Х адказаў на віншаванні лідараў замежных дзяржаў з Днём незалежнасці Украіны, які адзначаўся ўчора. Украінскі прэзідэнт таксама адгукнуўся і на віншаванне Святланы Ціханоўскай.

“Еўропа не можа дазволіць сабе страціць ніводную краіну, якая імкнецца да сапраўднай незалежнасці. Таксама важна, што Беларусь не ўцягнутая ў жорсткую вайну Расіі, і ў рэшце рэшт стане дэмакратычнай, адкрытай і мірнай краінай.

Украіна ўдзячная беларусам, якія разам з украінскімі салдатамі абараняюць нашу агульную свабоду”, – напісаў ён, перапосціўшы ўчорашні зварот Ціханоўскай, у якім яна пажадала перамогі ўкраінскаму народу.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.