Урад накіруе 1,5 млн рублёў на рамонт у крымскім санаторыі “Белоруссия”

Навіны
Фото: УДП

Савет міністраў пастановай №429 ад 24 жніўня распарадзіўся выдзеліць 1,5 млн рублёў на капітальны рамонт вытворча-бытавога комплексу, размешчанага на тэрыторыі санаторыя “Белоруссия” ў Крыме. Дакумент сёння апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Сродкі атрымае Кіраўніцтва справамі прэзідэнта. Яны будуць выдзеленыя за кошт скарачэння выдаткаў Кіраўніцтва на іншыя мэты, уключаючы міжнародную дзейнасць і СМІ.

Акрамя таго, той жа пастановай прадугледжана выдзяленне “Беллегпраму” сродкаў на рамонт будынка ўстановы адукацыі «Мінскі дзяржаўны каледж тэхналогіі і дызайну лёгкай прамысловасці». Амаль 2,5 млн рублёў будуць знойдзеныя за кошт скарачэння сродкаў, якія выдзяляюцца МНС.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.