У Акцюбінскай вобласці Казахстана недалёка ад мяжы з Расіяй знойдзены фрагменты беспілотніка, паведамляе Inform.kz.
Пасля падзення дрона адбыўся выбух. На месцы падзення загарэлася сухая трава на плошчы каля 500 кв. метраў. Узгаранне ліквідавана.
Паліцыя Акцюбінскай вобласці пацвердзіла выяўленне абломкаў. Праводзіцца праверка.
«Дэпартамент паліцыі Акцюбінскай вобласці сумесна з упаўнаважанымі службамі праводзіць праверачныя мерапрыемствы па факце выяўлення прадметаў, падобных на фрагменты ад беспілотнага лятальнага апарата ў Каргалінскім раёне. Аб’ект выяўлены па-за тэрыторыяй населенага пункта. Усе абставіны здарэння ўстанаўліваюцца», — заявілі ў паліцыі.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
