У Гомелі паведамлялі пра гул беспілотніка і гук выбуху мінулай ноччу

Жыхары Гомеля сцвярджаюць, што чулі каля 3 гадзін ночы гук, характэрны для пралёту вайсковага БпЛА, а таксама выбух, піша «Флагшток». Да гэтага, каля 2 гадзін ночы, гул беспілотніка фіксавалі ў Добрушы.

«Мяркуючы па гуку, дрон пакружыў, то аддаляючыся, то набліжаючыся, і паляцеў», — распавёў відавочца выданню.

«Над Любенскім па нарастаючай, і аддаліўся, нібыта ў бок моста на Чонкі», — напісала іншая гамяльчанка ў сацыяльных сетках.

Пра гук «выбуху» паміж 3 і 4 гадзінамі паведамлялі як мінімум у двух раёнах горада — Чыгуначным (мікрараён «Сельмашаўскі») і Савецкім (мікрараён «Шведская Горка»). Дакладна невядома, быў гэта адзін беспілотнік ці некалькі. Таксама няма інфармацыі пра мадэль БпЛА. Дзяржаўныя рэсурсы інцыдэнт не каментавалі.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.