Міністр адукацыі Андрэй Іванец папярэдзіў, што сёлета прахадныя балы ў беларускіх ВНУ вырастуць. Пра гэта ён паведаміў ў эфіры СТБ.
Паводле слоў міністра, сёлета павялічылася колькасць стобальнікаў, а сярэдні бал па ўсіх прадметах падняўся прыкладна на два-тры пункты.
“У гэтым годзе ў нас больш стобальнікаў. Гэта сведчыць пра тое, што конкурсы будуць вельмі сур’ёзныя ў нашы ўніверсітэты. Мы бачым тое, што сярэдні бал па ўсіх прадметах падняўся прыкладна на два-тры пункты. Гэта таксама сведчыць пра тое, што прахадныя балы будуць павялічвацца”, — заявіў ён.
Разам з тым Іванец паведаміў, што сёлета прадугледжана больш за 3 тысячы дадатковых бюджэтных месцаў.
“Акцэнт у першую чаргу зроблены на медыцынскія, эканамічныя, інжынерныя і аграпрамысловыя спецыяльнасці. Гэта ўсе тыя напрамкі падрыхтоўкі, якія сёння запатрабаваныя ў эканоміцы, у грамадстве нашай краіны”, — адзначыў ён.