Жыхар Пінскага раёна загінуў ад выбуху снарада часоў ВАВ

Навіны
Фото: СК

У аграгарадку Парахонск Пінскага раёна 28-гадовы мужчына загінуў ад выбуху снарада, паведамляе Следчы камітэт.

Днём 26 ліпеня суседзі загінулага чулі з яго двара гукі ўдараў металу аб метал. Пасля выбуху яны выявілі мужчыну без прыкмет жыцця ў двары дома. На яго целе меліся цялесныя пашкоджанні, характэрныя для мінна-выбуховай траўмы.

Следча-аператыўная група знайшла аскепкі снарада, які спрацаваў, гільзы і кампаненты мін, якія не разарваліся.

Устаноўлена, што мужчына захапляўся пошукам артэфактаў часоў Вялікай Айчыннай вайны і асабліва цікавіўся выбухованебяспечнымі прадметамі. Усе знаходкі ён прыносіў дадому.

Жыхар Пінскага раёна загінуў ад выбуху снарада часоў ВАВ
Фота: СК
Жыхар Пінскага раёна загінуў ад выбуху снарада часоў ВАВ
Фота: СК
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.