У Беларусі захворвальнасць на рэспіраторныя інфекцыі за тыдзень вырасла на 18%

Навіны
Фото: pixabay.com

У Беларусі захворвальнасць на рэспіраторныя інфекцыі за тыдзень з 26 студзеня па 1 лютага вырасла на 18%. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя. Паводле інфармацыі ведамства, 64,4% захварэлых — дзеці.

Адзначаецца актыўная цыркуляцыя вірусаў грыпу A, пераважна A(H3N2). Таксама ў краіне цыркулююць негрыпозныя ўзбуджальнікі: метапнеўмавірусы, РС-вірус, рынавірусы, адэнавірусы, сезонны каранавірус, вірусы парагрыпу, бокапарвавірусы, вірус SARS-CoV-2.

Міністэрства аховы здароўя таксама дало некаторыя рэкамендацыі па прафілактыцы рэспіраторных інфекцый:

  • абмяжуйце (на час) наведванне месцаў або мерапрыемстваў з удзелам вялікай колькасці людзей у закрытых памяшканнях;
  • абмяжуйце кантакты з хворымі людзьмі — не наведвайце, без асаблівай патрэбы, паліклінікі і бальніцы;
  • наведвайце хворых сваякоў з выкарыстаннем сродкаў абароны органаў дыхання;
  • выконвайце правілы гігіены рук — часта мыйце рукі з мылам, ужывайце гігіенічныя і дэзінфікуючыя сурвэткі;
  • рэгулярна праветрывайце памяшканні і праводзьце вільготную ўборку, уключаючы дэзінфекцыю паверхняў (тэлефоны, сталы, дзвярныя ручкі і г.д.);
  • падтрымлівайце аптымальны ўзровень вільготнасці паветра ў памяшканні (40–60%): цёплы і сухі клімат у памяшканні — гэта ідэальнае асяроддзе для хуткага распаўсюджвання вірусаў;
  • выконвайце «рэспіраторны этыкет» — прыкрывайце рот і нос аднаразовай хусткай пры чханні або кашлі, не дакранайцеся рукамі да носа, рота і вачэй;
  • правільна выбірайце адзенне для выхаду на вуліцу;
  • вядзіце здаровы лад жыцця — спіце 8 гадзін, пазбягайце стрэсаў і ператамлення, загартоўвайцеся, збалансавана харчуйцеся.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны