Мінчаніна будуць судзіць за каментары пра Лукашэнку, пакінутыя пяць гадоў таму

Пракуратура Партызанскага раёна накіравала ў суд крымінальную справу ў дачыненні да 42-гадовага жыхара Мінска, паведамілі «Мінск-Навіны».

Мужчыну абвінавачваюць у абразе Лукашэнкі і членаў Савета Рэспублікі. Паводле версіі следства, ён пакідаў каментары ў жніўні-снежні 2021 года ў розных Telegram-чатах.

Свае дзеянні ён растлумачыў тым, што ў той перыяд адчуваў негатыўныя эмоцыі, якія з’явіліся ў яго пасля прачытання крытычных публікацый і каментароў.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.