Група падлеткаў купалася ў вадаёме каля вёскі Клімавічы. Увечары яны заўважылі, што адзін з іх патануў.
Удзень 21 чэрвеня 16-гадовы мінчанін з сябрамі прыехаў адпачываць на штучны вадаём каля вёскі Клімовічы Мінскага раёна. Каля 18-й гадзіны сябры заўважылі, што яго няма на беразе. Зніклага спачатку спрабавалі знайсці самастойна, а потым патэлефанавалі ў МНС.
Выратавальнікі выявілі цела за 50 метраў ад берага на глыбіні 3 метры, паведамляе Следчы камітэт.
Устаноўлена, што штучны вадаём, у якім купаліся падлеткі, з’яўляецца дазволеным месцам для купання.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!