У Барысаве арыштаваны актывіст Сяргей Салаш

Навіны
Сергей Салаш. Источник фото: facebook.com/zmicier.pankaviec

У Барысаве арыштаваны актывіст Сяргей Салаш. Пра гэта ў Facebook 12 снежня паведаміў журналіст Зміцер Панкавец. Паводле яго слоў, гэта адбылося роўна месяц таму.

“12 лістапада ў Барысаве супрацоўнікамі КДБ быў арыштаваны мой добры сябар Сяргей Салаш. Больш інфармацыі пакуль даць не магу.

Многія з вас таксама добра ведаюць Сяргея. Родныя Салаша цяпер знаходзяцца ў даволі цяжкім становішчы. Калі вы хочаце ім дапамагчы, то, калі ласка, напішыце мне, і я раскажу вам, як гэта можна зрабіць”, — напісаў ён.

Паводле звестак «Нашай Нівы», таксама арыштаваныя 46-гадовы эканаміст Зміцер Бабіцкі і яшчэ некалькі чалавек, якія разам з Салашом складалі мясцовую ячэйку.

Тыднем раней КДБ прызнаў «экстрэмісцкім фармаваннем» арт-прастору «Склад бутэлек». Сцвярджалася, што да яе маюць дачыненне Сяргей Салаш, Дзмітрый Бабіцкі, Валянцін Бахцінаў, Аляксандра Вішнеўская, Анастасія Цярэшка, Валерыя Бельская, Юрый Душын, Вольга Стралкоўская, Кірыл Скабейка, Дзмітрый Кавалёнак, Сяргей Статкевіч.

Нагадаем, беларускія сілавікі выкарыстоўваюць абвінавачанні ў экстрэмізме для барацьбы з палітычнымі апанентамі і іншадумствам у цэлым.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны