Жыхар вёскі Іканы Барысаўскага раёна прыйшоў рабаваць краму, папрасіў выклікаць міліцыю і дачакаўся яе на прыступках крамы.
П’яны 51-гадовы мужчына зайшоў у краму, заявіў, што адбываецца рабаванне, і запатрабаваў у прадаўшчыцы даць яму бутэльку гарэлкі, цыгарэты і хлеб. Мужчына настаяў, каб прадаўшчыца выклікала міліцыю. Да прыезду супрацоўнікаў ён сядзеў на прыступках крамы і піў алкаголь.
Мужчыну затрымалі. Узбуджана крымінальная справа па факце рабавання, паведамляе УУС Мінскага аблвыканкама.
🔥 Падтрымайце Reform.news донатам!
Апошнія навіны
Амаль усе грамадзянскія ініцыятывы ў Мінску тычацца ўсталявання трэнажораў і дзіцячых пляцовак 13:58
Дэфіцыт знешняга гандлю таварамі і паслугамі дасягнуў 1,19 млрд долараў па выніках кастрычніка 13:11