Савет міністраў Беларусі зацвердзіў у новай рэдакцыі Палажэнне аб Транспартнай інспекцыі.
Як паведамілі ў прэс-службе ўрада, інспекцыя атрымлівае новыя функцыі:
- выдача бланкаў фармуляраў паездкі міжнароднай аўтамабільнай перавозкі пасажыраў у нерэгулярным паведамленні,
- спагнанне дзяржаўнай пошліны,
- выдача юрыдычным і фізічным асобам (уключаючы індывідуальных прадпрымальнікаў) абавязковых для выканання прадпісанняў аб ліквідацыі парушэнняў заканадаўства ў галіне дарожнага руху,
- прыцягненне вінаватых асоб да адказнасці.
Таксама начальнік Транспартнай інспекцыі зможа выдаваць распараджэнні, зацвярджаць штатны расклад і выдаткі на ўтрыманне органа.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
