Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп паведаміў, што па яго загадзе Цэнтральнае камандаванне ўзброеных сіл ЗША нанесла ўдар па востраве Харк у Іране, знішчыўшы ўсе ваенныя аб’екты на ім. На востраве размешчаны найбуйнейшы нафтавы тэрмінал Ірана.
Трамп назваў удар адным з самых магутных авіяцыйных рэйдаў у гісторыі Блізкага Усходу. Паводле слоў амерыканскага лідара, ён наўмысна аддаў загад не чапаць нафтавую інфраструктуру вострава, аднак папярэдзіў, што неадкладна перагледзіць гэтае рашэнне, калі Іран або хто-небудзь іншы перашкодзіць свабоднаму суднаходству праз Армузскі праліў.
«Іран ніколі не будзе валодаць ядзернай зброяй, як і здольнасцю пагражаць Злучаным Штатам Амерыкі, Блізкаму Усходу або, калі ўжо на тое пайшло, усяму свету», — напісаў Трамп у Truth Social, дадаўшы, што іранскім вайскоўцам «было б разумна скласці зброю і выратаваць тое, што засталося ад іх краіны».
Ён таксама заявіў, што Іран «поўнасцю разгромлены і хоча здзелкі — але не той здзелкі», якую Трамп бы прыняў.
