SpaceX правяла найбуйнейшае IPO ў гісторыі

Навіны
Фото: SpaceX

Кампанія Ілана Маска SpaceX правяла найбуйнейшае IPO ў гісторыі. Падчас першаснага размяшчэння акцый было прададзена 555 555 555 каштоўных папер па цане 135 долараў за штуку. У выніку кампанія прыцягнула 75 млрд долараў.

Пасля IPO рынкавая ацэнка SpaceX склала каля 1,77 трлн долараў.

Да гэтага найбуйнейшым першасным размяшчэннем быў выхад на біржу саудаўскай нафтавай кампаніі Aramco, якая прадала акцый на суму 25,6 млрд долараў.

Таргі акцыямі SpaceX пачнуцца сёння. Пасля іх пачатку Ілан Маск можа стаць першым трыльянерам у гісторыі. Доля бізнесмена ў SpaceX ацэньваецца пасля IPO ў 866 млрд долараў. Ён таксама валодае актывамі ў Tesla.

У залежнасці ад ходу таргоў у пятніцу ягоны стан можа быць ацэнены ў суму больш за 1 трлн долараў. Для гэтага патрабуецца, каб як мінімум падаражэлі каштоўныя паперы адной з яго кампаній, а каціроўкі другой не знізіліся.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.