Financial Times паведаміла, што ЗША надалі Украіне абмежаваны тэрмін для прыняцця мірнага плана.
“Пасланцы прэзідэнта ЗША Дональда Трампа далі прэзідэнту Украіны Уладзіміру Зяленскаму дні, каб прыняць мірнае пагадненне, якое патрабуе ад Украіны прызнаць тэрытарыяльныя страты ў абмен на неагавораныя гарантыі бяспекі ЗША, заявілі службовыя асобы, знаёмыя з ходам перамоваў”, – гаворыцца ў публікацыі выдання.
Паводле інфармацыі яго крыніц, Дональд Трамп спадзяецца ўзгадніць здзелку да Калядаў. FT таксама піша, што прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паведаміў амерыканскім перамоўшчыкам, што ён павінен пракансультавацца з еўрапейскімі партнёрамі перад тым, як адказаць на прапанову.
Крыніца «РБК-Украіна» з украінскай улады пракаментавала публікацыю FT. Паводле яго слоў, у Трампа сапраўды чакаюць хуткага адказу. Ён можа быць дадзены да Калядаў, аднак канкрэтнага патрабавання па даце няма.
У аўторак прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі наведаў Рым. Ён сустрэўся з Папам Рымскім, прэм’ер-міністрам Італіі Джорджай Мелоні. Таксама ў яго адбыліся размовы з кіраўніцтвам Канады. Украінскі прэзідэнт таксама паведаміў, што абмеркаваў вынікі працы са сваёй перамоўнай камандай. Паводле яго слоў, Украіна будзе гатовая неўзабаве накіраваць ЗША дапрацаваныя дакументы.
“Мы зацікаўленыя ў сапраўдным міры і пастаянна на сувязі з Амерыкай. І, як правільна адзначаюць партнёры па перамоўных камандах, усё залежыць ад таго, ці гатовы ў Расіі рабіць дзейсныя крокі, каб спыніць кровапраліцце і не дапусціць развязвання вайны зноў. У найбліжэйшы час будзем гатовыя накіраваць дапрацаваныя дакументы ў ЗША”, – паведаміў ён.