Следчы камітэт расследуе крымінальную справу ў дачыненні да двух жыхароў Пінска. Яны падазраюцца ў здзяйсненні махлярства ў асабліва буйным памеры.
Паводле версіі следства, пінчукі 53 і 58 гадоў у мінулым годзе размяшчалі ў інтэрнэце рэкламу аб продажы цыбулін цюльпанаў ад імя ААТ «Цветовски» і КФГ «Огород фермера». Ад заказчыкаў патрабавалася ўнесці перадаплату. Атрымаўшы яе, падазраваныя не выконвалі абавязацельствы.
Следства мае даныя пра 29 пацярпелых. Шкода склала 230 тыс. рублёў.
“Следчыя мяркуюць, што пацярпелых ад супрацьпраўнай дзейнасці фігурантаў можа быць больш. У сувязі з чым звяртаемся да грамадзян, якія маглі стаць ахвярамі аналагічных махлярскіх дзеянняў з боку Дзікавіцкага Уладзіміра Сцяпанавіча, Бельчуга Юрыя Міхайлавіча, ТАА “Цветовски” і КФГ “Огород фермера” з просьбай паведаміць пра гэта па тэлефонах: 8 (0162) 27 37 00 або 8 (0162) 27 38 66″, — гаворыцца ў паведамленні СК.
