Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі паведаміла аб павелічэнні памераў дапамогі па доглядзе за дзіцем ва ўзросце да 3 гадоў з 1 жніўня. Яны прывязаныя да велічыні сярэдняй заработнай платы.
Дапамогі па доглядзе за дзецьмі ва ўзросце да 3 гадоў з 1 жніўня 2026 года па 1 студзеня 2027 года складуць:
- на першае дзіця — 1 057,7 рубля (+56,84 рубля),
- на другое і наступных дзяцей — 1 208,8 рубля (+64,96 рубля),
- на дзіця з інваліднасцю — 1 359,9 рубля (+73,08 рубля).
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!