Сацсеткі Калегіума Усходняй Еўропы прызналі «экстрэмісцкімі» ў Беларусі

Галоўнае
Фото: facebook.com/KEWJNJ

Міністэрства інфармацыі Беларусі абнавіла «Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў». Сярод іншага ў яго ўключылі старонкі ў Instagram, Facebook і X «Kolegium Europy Wschodnej». Адпаведнае рашэнне 20 ліпеня 2026 года прыняў суд Ленінскага раёна Брэста.

Калегіум Усходняй Еўропы імя Яна Новака-Езяраньскага — заснаваны ў 2001 годзе ва Уроцлаве польскі аналітычны і адукацыйны цэнтр, які займаецца пытаннямі краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Установа праводзіць міжнародныя канферэнцыі, рэалізуе даследчыя і адукацыйныя праекты, а таксама выдае часопісы Nowa Europa Wschodnia і New Eastern Europe.

Таксама ў спіс трапілі:

  • старонкі ў Instagram, Threads і YouTube «Alexandr Rudenok»;
  • старонка «УКантакце» «История Беларуси».

Нагадаем, у Беларусі абвінавачанні ў экстрэмізме выкарыстоўваюцца ўладамі для барацьбы з апанентамі Лукашэнкі і іншадумствам у цэлым.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.