Рассельгаснагляд блакуе ўвоз малочнай прадукцыі з Арменіі

Навіны

Рассельгаснагляд прадпісаў з 27 ліпеня спыніць увоз малочнай прадукцыі з Арменіі.

Паводле версіі расійскай службы, яе спецыялісты правялі інспекцыі армянскіх прадпрыемстваў і выявілі парушэнні ў сістэме прасочвальнасці, афармленні ветэрынарных суправаджальных дакументаў, правядзенні экспертызы, а таксама ў функцыянаванні сістэм кіравання рызыкамі і выкананні праграм вытворчага кантролю.

Раней Расельгаснагляд ужо забараніў увозіць з Арменіі гародніну, зеляніну, кветкі, клубніцы, алкагольныя напоі, жывую рыбу, яблыкі, грушы, айву, бульбу і сухафрукты.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.