19 чэрвеня спаўняецца 102 гады з дня нараджэння Васіля Быкава (1924–2003) — аднаго з найбольш значных беларускіх пісьменнікаў ХХ стагоддзя.
Васіль Быкаў пражыў вельмі доўгае жыццё, прайшоў вайну, знаходзіўся ў першых шэрагах змагання за незалежнасць Беларусі. Быў прэзідэнтам Беларускага ПЭН-цэнтра і Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына». На першых прэзідэнцкіх выбарах стаў даверанай асобай кандыдата Зянона Пазняка.
Заўсёды заставаўся асобай вельмі цэласнай, не толькі ў грамадскіх учынках, але і ў творчасці.
Ён не баяўся казаць праўду і апошнія гады жыцця мусіў правесці на чужыне.
Да 100-годдзя пісьменніка мы спыталі грамадскіх і культурных дзеячаў, чаму Быкаў не быў пачуты. Адказы можна пачытаць тут.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram