Сэрвісы анлайн-займавання выдалі ў 2025 годзе займы на 60 млн рублёў. Усяго было заключана 107,9 тыс. дагавораў. Такія дадзеныя сёння апублікаваў Нацыянальны банк Беларусі.
Сума займов вырасла ў 3,2 раза ў параўнанні з 2024 годам, а колькасць дагавораў – амаль у 3 разы.
Сярэдняя сума займу склала 556 рублёў.
У рэестр аператараў сэрвісаў анлайн-займавання на 1 красавіка гэтага года было ўключана пяць арганізацый, чатыры з якіх ажыццяўлялі дзейнасць.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
