Сярэдні намінальны налічаны заробак бюджэтнікаў Беларусі ў красавіку склаў 2335,4 рубля да выплаты падаткаў. Ён вырас у параўнанні з сакавіком на 1,9%, або на 44,6 рубля.
Рэальны сярэдні заробак у студзені-красавіку ў бюджэтным сектары павялічыўся на 10,1%. Такія даныя апублікаваў Белстат.
У красавіку суадносіны заробку ў бюджэтных арганізацыях і сярэдняга па краіне склалі 79,1%.
Красавіцкі сярэдні заробак у бюджэтнікаў склаў:
- у дзяржаўным кіраванні — 4004,2 рубля (+167,8 рубля да папярэдняга месяца),
- у настаўнікаў — 2807,7 рубля (+31,2 рубля),
- у выхавальнікаў дашкольнай адукацыі — 1924 рублі (+15 рублёў),
- у прафесарска-выкладчыцкага складу — 3312,5 рубля (+26 рублёў),
- ва ўрачоў — 4382,3 рубля (+50,7 рубля),
- у сярэдняга медыцынскага персаналу — 2349 рублёў (+41,6 рубля).
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!