Сям’ю затрымалі ў сувязі з працай выдавецтва «Тэхналогія» ­ — СМІ

Галоўнае
Вацлав Богданович и Виктория Богданович

Сям’ю выдаўцоў Багдановічаў — сужэнцаў Алену і Вацлава і іх дачок Антаніну і Вікторыю — затрымалі ў Мінску. Затрыманне, верагодна, звязана з дзейнасцю выдавецтва «Тэхналогія», паведамляе «Хрысціянская візія».

Паводле папярэдняй інфармацыі, Алену і Антаніну вызвалілі. Што адбываецца з Вацлавам і Вікторыяй — невядома.

21 лютага выдавецтва «Тэхналогія» заявіла аб спыненні працы «па тэхнічных прычынах».

17-18 лютага ў Мінску прайшлі масавыя затрыманні выдаўцоў і распаўсюднікаў кніг. Сілавікі прыходзілі да супрацоўнікаў як дзейных, так і закрытых выдавецтваў. Падчас вобшукаў у кватэрах правяралі тэлефоны. Сёння стала вядома, што выдавецтва Gutenberg Publisher прызнана «экстрэмісцкім фарміраваннем».

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны