У Мінску прайшлі масавыя затрыманні выдаўцоў і распаўсюднікаў кніг — «Наша Ніва»

Галоўнае
Фото: unsplash.com

У Мінску 17–18 лютага прайшлі масавыя затрыманні выдаўцоў і распаўсюднікаў кніг, піша «Наша Ніва». Паводле інфармацыі выдання, у некаторых сем’ях затрымалі па некалькі чалавек. Падчас ператрусаў ва ўсіх прысутных у кватэрах і офісах правяралі тэлефоны.

Аўтары сцвярджаюць, што ператрусы і затрыманні “былі не адзінкавымі і не выпадковымі, а сістэмнымі, спланаванымі”.

“Прыходзілі як да супрацоўнікаў дзейных, так і раней закрытых выдавецтваў, як да кіраўнікоў выдавецтваў, так і да звычайных работнікаў. А таксама да прадпрымальнікаў, якія займаюцца распаўсюдам кніжнай прадукцыі. Усе затрыманыя маюць вялікія заслугі перад беларускай культурай. Што менавіта шукалі, пакуль не зразумела”, — гаворыцца ў матэрыяле.

Раней, у мінулыя месяцы, арышты прайшлі ў некалькіх іншых супольнасцях рознага тыпу ў сталіцы і рэгіёнах. Мяркуючы па інфармацыі, што паступае, там шукалі доказы фінансавання з фондаў салідарнасці або сувязі з беларусамі за мяжой, адзначаюць аўтары.

Сёння з’явілася інфармацыя, што першае ў Беларусі прыватнае выдавецтва «Тэхналогія» прыпыніла сваю працу.

«Па пэўных прычынах выдавецтва «Тэхналогія» не працуе», — гаворыцца ў паведамленні кампаніі ў Facebook.

Падрабязнасці не раскрываюцца.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны