19 мая ў Беларусі прайшлі ператрусы ў бацькоў двух чалавек, якія маюць дачыненне да незалежнага гомельскага выдання «Флагшток».
«Адзін з супрацоўнікаў ГУБАЗіК адкрыта заявіў, што падобныя дзеянні будуць працягвацца да таго часу, пакуль на нашым рэсурсе будуць выходзіць новыя публікацыі», — піша «Флагшток».
Рэдакцыя выдання лічыць ціск на канкрэтных людзей чарговай спробай запалохвання і ціску на незалежныя СМІ ў Беларусі.
Выданне таксама разглядае дзеянні сілавікоў у кантэксце падзей апошніх гадоў, калі Беларусь і Гомельская вобласць у прыватнасці апынуліся ўцягнутымі ў ваенную актыўнасць Расіі супраць Украіны.
«Не выключана, што на фоне магчымай эскалацыі сітуацыі адбываецца спроба загадзя зачысціць інфармацыйную прастору ад незалежных і непадкантрольных медыя», — лічыць «Флагшток».
Рэдакцыя падкрэслівае, што вакол медыя сфармавана вялікая каманда, а некаторыя з заснавальнікаў даўно працуюць незалежна ад выдання.